БЕЛ Ł РУС

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю

7.09.2026 / 17:08

Nashaniva.com

Беларус Віктар вырасціў на сваім участку незвычайна вялікі кавун — яго вага склала ажно 42 кілаграмы, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Каб узважыць такі плод, мужчыну давялося прыдумаць спецыяльную канструкцыю. Ён абматаў кавун сеткай і падчапіў яе да крука бязмена. Падняць кавун ад зямлі было няпроста, але ў выніку вагі паказалі 42 кг.

Видео: diatkoviktor/Threads pic.twitter.com/24yXsNLCAd

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) September 7, 2026

Віктар расказаў, што цэлы тыдзень чакаў памочніка, які змог бы зняць працэс на відэа. Гіганцкі плод вырас з насення сорту «дэрая» японскай селекцыі, які адносіцца да конкурсных сартоў, арыентаваных на атрыманне вельмі вялікіх пладоў. Мужчына адзначыў, што беларускія агароднікі таксама здольныя вырошчваць такіх волатаў.

Пасля ўзважвання Віктар вырашыў праверыць не толькі памеры кавуна, але і яго смак. Калі ён разрэзаў плод, то ўнутры мякаць была не ярка-чырвонай, а бледна-ружовай, а семкі былі белымі.

Аднак знешні выгляд не расчараваў гаспадара. Віктар адрэзаў кавалак, пакаштаваў яго і заявіў, што кавун вельмі салодкі. Паводле яго слоў, адной з прычын добрага смаку стала тое, што расліна расла на ўласных каранях, без прышчэпкі.

Чытайце таксама:

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў

У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак

Каментары да артыкула