БЕЛ Ł РУС

Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА

19.09.2026 / 23:09

Nashaniva.com

Падчас рэйсу Стамбул — Мінск авіякампаніі Belavia салон самалёта нечакана ператварыўся ў канцэртную пляцоўку. Артысты фестывалю «Прайм Эра» выканалі для пасажыраў песню Johnny B. у жывым гучанні.

Скрыншоі з відэа

Музычны выступ адбыўся на вышыні, а здзіўленыя пасажыры сустрэлі яго воплескамі. Спяваў Майк Дальен (Mike Dalien), удзельнік некалі папулярнага нямецкага рэп-гурта Down Low.

Посмотреть в Threads

Фестываль «Прайм Эра» праходзіць у Мінску на стадыёне «Дынама» ўвечары 19 верасня. Як паведамляюць яго арганізатары, упершыню за доўгі час культавыя еўрапейскія і сусветныя хітмейкеры сабраліся на адной сцэне, каб прадставіць гледачам вялікае шоу з галоўнымі хітамі іх маладосці.

Сярод удзельнікаў фестывалю — Morandi, The original SNAPs (Turbo B), Mr. President aka Layzee, 2Unlimited (Anita Doth), Cappella (Kelly O.), Bellini, Milli Vanilli (Ray Horton), Down Low, La Bouche (Natascha Wright).

Чытайце таксама:

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА

Каментары да артыкула