Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі
12 верасня ў сядзібе «Каралінскі фальварак Тызенгаўза» пад Гроднам прайшла сустрэча каталіцкай моладзі, прысвечаная пачатку новага навучальнага года.

Фестываль праходзіў пад дэвізам «Не бойся, я з табой!». Галоўнай падзеяй стала імша, якую ўзначаліў гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.
Пасля набажэнства для ўдзельнікаў выступілі гурты Ignis Spiritus з гродзенскай парафіі Святога Духа і Ave Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Разам з семінарыстамі ў складзе «Ave» выступіў і сам Уладзімір Гуляй, які ў свой час заснаваў гэты гурт. Падчас канцэрта біскуп сыграў на барабанах.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары
Што дае дазвол біскупу граць на барабанах ? Самі ж разумееце, сёньня барабаны, а заўтра - прэфэранс ? Дзе каноны ? Што за кашчунная адсябяціна ? У ва што кóсьцел пераўтвараюць ? У балаган ?
Тамас дэ Тарквэмада, дзе ты ? Тут ёсьць для цябе праца...