БЕЛ Ł РУС

У Марока першы раз у гісторыі ўрад узначаліла жанчына

29.09.2026 / 21:58

Nashaniva.com

Кароль Марока Мухамед VI 29 верасня прызначыў Фаціму Эззахру Эль-Мансуры прэм’ер-міністаркай краіны. Яна стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла ўрад.

Фаціму Эззахру Эль-Мансуры. Фота: facebook.com/Elmansouri.Fatima.Ezzahra 

Прызначэнне адбылося пасля парламенцкіх выбараў 23 верасня, на якіх Партыя аўтэнтычнасці і сучаснасці (PAM), якую ўзначальвае Эль-Мансуры, атрымала найбольшую колькасць мандатаў. Пра рашэнне караля абвясціў каралеўскі двор. Эль-Мансуры была прынятая Мухамедам VI у каралеўскім палацы, дзе атрымала даручэнне сфармаваць новы ўрад.

Паводле прафесіі Фаціма Эззахра Эль-Мансуры адвакатка. Раней яна ўзначальвала Міністэрства жыллёвага будаўніцтва, а да прызначэння прэм’ер-міністаркай была мэрам горада Маракеш.

Новаму ўраду давядзецца кіраваць шматмільярднымі інвестыцыямі ў праекты, звязаныя з правядзеннем у Марока чэмпіянату свету па футболе 2030 года.

Сярод асноўных задач новага кабінета называюцца барацьба з інфляцыяй, павышэнне заробкаў і стварэнне новых працоўных месцаў.

Чытайце таксама:

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі

Больш за сотню мігрантаў былі арыштаваныя пры спробах прарвацца ў іспанскую Сеуту

Марока назвала дзве прычыны наплыву мігрантаў у Сеуту

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа

Каментары да артыкула