Свет11

Больш за сотню мігрантаў былі арыштаваныя пры спробах прарвацца ў іспанскую Сеуту

Больш за 100 мігрантаў затрымалі ў Марока пасля заклікаў у сацсетках паўтарыць масавы прарыў у іспанскую Сеуту. Іспанія ўзмацніла ахову анклава, накіраваўшы туды вайскоўцаў і сотні дадатковых паліцэйскіх, паведамляе Sky News.

Мараканскія сілы бяспекі глядзяць, як мігранты збіраюцца на пагорку, спрабуючы перайсці з памежнага горада Фнідэк у іспанскую Сеуту, 5 жніўня 2026 года. Фота: AP

Мараканская паліцыя ў суботу, 15 жніўня, затрымала не менш за 111 чалавек у раёне горада Фнідэк, размешчанага насупраць Сеуты. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Марока, 109 затрыманых — мігранты з іншых краін, яшчэ двое — грамадзяне Марока.

Паліцыя разагнала групы людзей на пагорках прыкладна за тры кіламетры ад мяжы. Паводле іспанскага агенцтва EFE, для гэтага выкарыстоўвалі слёзатачывы газ.

Мараканскія ўлады загадзя адсочвалі паведамленні ў сацсетках з заклікамі 15 жніўня зноў арганізаваць масавы пераход мяжы. Улады заявілі, што будуць пераследаваць як арганізатараў, так і ўдзельнікаў такой спробы.

Гэта адбылося праз два тыдні пасля найбуйнейшага прарыву ў Сеуту. 30 ліпеня дзясяткі тысяч мігрантаў рушылі да іспанскага анклава. Паводле іспанскіх уладаў, мяжу тады перасеклі каля 72 тысяч чалавек. Не менш за 96 чалавек загінулі.

Пасля гэтага Іспанія значна ўзмацніла ахову Сеуты. З мацерыковай часткі краіны туды накіравалі вайскоўцаў і больш за 500 дадатковых паліцэйскіх. Цяпер у анклаве дзяжураць больш за 1600 праваахоўнікаў. У моры таксама ўсталявалі дадатковую загароду, каб не дапусціць новага масавага пераходу.

Большасць людзей, якія трапілі ў Сеуту падчас папярэдняга прарыву, пазней вярнуліся ў Марока. Аднак, паводле іспанскіх уладаў, каля 5000 чалавек па-ранейшаму застаюцца ў анклаве. Іспанія плануе вярнуць іх у Марока, за выключэннем асобных выпадкаў, калі чалавек знаходзіцца ў асабліва ўразлівым становішчы.

Сітуацыя вакол Сеуты выклікала напружанасць паміж краінамі ЕС.

Каментары1

  • Лайдак
    16.08.2026
    а як гэта даваць прытулак дзецям і падлеткам? Іх трэба адпраўляць дадому першым рэйсам. Уяўляеце, дзіця сбегла за мяжу, а яму Іспанія дакументы выдае. Пэўна для таго каб гэты малец на легальных умовах перавез у Іспанію сваіх бацькоў і іх вывадак

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць