БЕЛ Ł РУС

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы

1.10.2026 / 16:12

Nashaniva.com

Ozon сёлета плануе адкрыць у Оршы буйны фулфілмент-цэнтр, які памерамі будзе супастаўны з аналагічным аб'ектам кампаніі ў Мінску. Пра гэта паведаміў дырэктар Ozon Беларусь Сяргей Гасаян, піша Myfin.

Фулфілмент-цэнтр — гэта буйны лагістычны комплекс, дзе захоўваюцца тавары прадаўцоў і апрацоўваюцца заказы купцоў.

Акрамя таго, у Оршы ўжо пашырылі сартавальны цэнтр. Пасля павелічэння яго магутнасцяў ён, па словах Сяргея Гасаяна, стане адным з найбуйнейшых і найбольш тэхналагічных у Беларусі. Кампанія таксама плануе ўкараніць там сучасныя рашэнні, якія пакуль даступныя далёка не ўсім удзельнікам рынку.

Ozon выйшаў на беларускі рынак у 2021 годзе, і з таго часу цікавасць да маркетплэйса ў краіне істотна вырасла. Кампанія чакае далейшага павелічэння колькасці заказаў у наступным годзе.

Цяпер лагістычная сетка Ozon у Беларусі ўключае фулфілмент-цэнтр у Мінску і сартавальныя цэнтры ў Мінску, Оршы, Баранавічах і Гродне. Гродзенскі цэнтр адкрыўся ў жніўні.

Рост колькасці аб'ектаў кампанія звязвае з павелічэннем попыту. У другім квартале 2026 года беларусы аформілі на Ozon утрая больш заказаў, чым за той жа перыяд летась.

Разам з тым у Расіі кампанія сутыкнулася з атакамі беспілотнікаў на свае аб'екты. З канца жніўня пацярпелі каля дзесяці аб'ектаў Ozon, найбольшыя пашкоджанні атрымалі два буйныя размеркавальныя цэнтры — у Саратаўскай і Самарскай абласцях.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры

Каментары да артыкула