Вайна33

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі

У ноч на 24 жніўня ўкраінскія дроны атакавалі лагістычныя цэнтры маркетплейса Ozon у трох рэгіёнах Расіі — Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі.

Сур'ёзныя наступствы зафіксаваны ў Дагестане: пад удар патрапіў найбуйнейшы склад кампаніі на Паўночным Каўказе плошчай каля 130 тысяч квадратных метраў, размешчаны ў індустрыяльным парку пасёлка Цюбэ (Кумтаркалінскі раён).

Паводле даных прэс-службы Ozon і мясцовых улад, на аб'екце выбухнуў вялікі пажар, некалькі чалавек атрымалі раненні, а праца комплексу была поўнасцю прыпынена.

У Адыгеі дрон атакаваў лагістычны цэнтр у Адыгейску. Кіраўнік рэгіёна Мурат Кумпілаў пацвердзіў факт пажару на складзе, да ліквідацыі якога прыцягнулі вялікія сілы МНС. Супрацоўнікаў комплексу паспелі эвакуяваць, сярод персаналу пацярпелых няма. Прадстаўнікі Ozon заяўляюць, што сам аб'ект і тавары істотна не пацярпелі.

У Стаўрапольскім краі з-за пагрозы паветранай атакі быў тэрмінова эвакуяваны склад у Нявінамыску. Усе работнікі пакінулі тэрыторыю, пашкоджанняў маёмасці не зафіксавана. Мясцовыя ўлады Стаўраполля пакуль не каментавалі атаку.

Каментары3

  • Tut
    24.08.2026
    Падалося, што wb атакавалі праз сувязі з крамлём і тавары для сва, але з атакай на Азон выявілася, што ніякай сувязі з гэтым няма.
  • Жорж
    24.08.2026
    Tut, это не укладывается в логику войны. Не может быть такого, что один склад сносят, а второй стоит рядом целый <я в домике>
  • Вася
    24.08.2026
    Ozon Game over!!!!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць