Бальнічныя і дэкрэтныя пераводзяць у электронны фармат
1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №345 «Аб пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: tut.by.
Дакумент накіраваны на спрашчэнне афармлення дапамог з прычыны часовай непрацаздольнасці, а таксама цяжарнасці і родаў. Гэта афармленне плануецца перавесці ў лічбавы фармат.
Праўда, электронныя лісткі непрацаздольнасці будуць уводзіцца паступова. На пераходным этапе папяровыя бланкі таксама захаваюцца.
Чытайце таксама:
Мінпрацы анансавала пашырэнне лічбавых сэрвісаў замест процьмы папер
Сёлета запусцяць эксперымент з электроннымі бальнічнымі