БЕЛ Ł РУС

Цягнікі з Мінска сталі спыняцца ў Маскве на новым вакзале

2.10.2026 / 21:21

Nashaniva.com

Цягнікі з Мінска ў Маскву цяпер будуць спыняцца на новым чыгуначным вакзале «Масква-Сіці». Раней паведамлялася, што беларускія цягнікі не будуць там спыняцца, паколькі вакзал прызначаўся пераважна для гарадскіх і прыгарадных электрычак, але цяпер рашэнне памянялі, піша Blizko.by.

Фота: Blizko.by

Да гэтага цягнікі з Мінска спыняліся ў Маскве толькі на Беларускім вакзале, а па дарозе ў расійскую сталіцу — на буйных станцыях у Смаленску, Сафонаве і Вязьме. Некаторыя таксама спыняліся ў Гагарыне і Мажайску.

Новы вакзал «Масква-Сіці» размешчаны на першай лініі Маскоўскіх цэнтральных дыяметраў — МЦД-1, якая злучае Беларускі і Савёлаўскі напрамкі Маскоўскай чыгункі. Яго пабудавалі на месцы старой станцыі «Цестаўская». Вакзал з'яўляецца часткай буйнога транспартна-перасадачнага вузла «Масква-Сіці», які аб'ядноўвае некалькі ліній метро і прыгарадных цягнікоў. Паводле інфармацыі выдання, ён разлічаны на абслугоўванне каля 100 тысяч пасажыраў у суткі.

Станцыя «Масква-Сіці» ўжо з'явілася ў раскладзе як мінімум трох цягнікоў з Беларусі — хуткасных «Ластавак» № 718, 720 і 722.

Чытайце таксама:

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель

Мінскі аэрапорт запусціў новы сэрвіс па дастаўцы багажу

Каментары да артыкула