Грамадства11

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне

Пасажырскі цягнік №489 Анапа — Мінск затрымліваецца ў дарозе праз пашкоджанне чыгуначнага палатна ў выніку атакі УСУ, паведаміў выканаўца абавязкаў губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Фота ілюстрацыйнае

Пашкоджаны ўчастак чыгункі знаходзіцца на тэрыторыі Унечскага раёна Браншчыны. У сувязі з гэтым часова спынілі рух двух грузавых цягнікоў — з Бранска ва Унечу і са Злынкі ў Бранск. Таксама адмянілі прыгарадны цягнік Унеча — Почап.

Акрамя таго, затрымаліся два пасажырскія цягнікі: №85 Масква — Навазыбкаў і №489 Анапа — Мінск.

Раней Беларуская чыгунка паведамляла, што цягнік з Анапы ў Мінск накіравалі аб'язным маршрутам — праз Смаленск і Оршу замест звычайнага шляху праз Гомель і Асіповічы. Паводле інфармацыі анлайн-табло на станцыі Мінск-Пасажырскі, прыбыццё цягніка ў сталіцу чакалася ў суботу ў 16:10.

Ягор Кавальчук таксама паведаміў пра атаку на чыгуначную станцыю ў Клінцах. Паводле яго слоў, загінулых і параненых няма, але пашкоджанні атрымаў лакаматыў грузавога цягніка, які знаходзіўся на пуцях.

У Навазыбкаўскай гарадской акрузе ў выніку атакі беспілотнікаў таксама была пашкоджаная тэлевежа.

Каментары1

  • Андрусь
    26.09.2026
    А пасажыраў гэтага цягніка так жыццё нічаму не вучыць? Усё адно імкнуцца паехаць у краіну-агрэсарку, якая знаходзіцца ў стане вайны, ды яшчэ і праехаць прыфрантавою паласою. Цікава, што расійцы, якія сцерлі з зямнога аблічча цэлыя гарады ва Украіне, яшчэ здзіўляюцца і абураюцца таму, што абаронцы Украіны, баронячыся, разбурылі нейкую каляіну на расійскім баку фронту.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць