БЕЛ Ł РУС

У Беларусі робіцца ўсё больш банкаўскіх картак і ўсё менш банкаматаў ды інфакіёскаў

2.10.2026 / 23:09

Nashaniva.com

Колькасць дзейных банкаўскіх картак у Беларусі за першае паўгоддзе 2026 года перавысіла 20,8 мільёна. З пачатку 2025 года іх колькасць вырасла прыкладна на 1,5 мільёна. Такім чынам, у сярэднім на аднаго жыхара краіны цяпер прыпадае больш за дзве банкаўскія карткі, паведаміў Нацыянальны банк Беларусі

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Адначасова беларусы ўсё радзей карыстаюцца банкаўскай інфраструктурай для аперацый з наяўнымі. Колькасць банкаматаў скарачаецца ўжо амаль год. Яшчэ больш прыкметна зменшылася колькасць інфакіёскаў: на 1 ліпеня 2026 года іх налічвалася 1424, тады як у пачатку 2025 года было 1750.

Пры гэтым у Беларусі ўжо не менш за паўгода скарачаецца і колькасць плацежных тэрміналаў у гандлі. У пачатку 2026 года іх было больш за 288,2 тысячы, а праз паўгода — крыху больш за 287 тысяч. Такім чынам, за шэсць месяцаў іх стала амаль на 1,2 тысячы менш.

Гэтыя змены адбываюцца на фоне пашырэння безнаяўных спосабаў аплаты — інтэрнэт-банкінгу і мабільных банкаўскіх дадаткаў.

Чытайце таксама:

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы

У Польшчы беларуска здымала грошы ў банкамаце, а яе раптам акружылі трое мужчын

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў

Каментары да артыкула