Грамадства11

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы

Прыёрбанк паказаў калекцыю незвычайных рэчаў, якія яго спецыялісты даставалі з банкаматаў.

Сярод знаходак аказаліся чэкі і фанцікі, невялікая ікона, талон да неўролага і нават кавалак лаваша. Мяркуючы па апублікаваным фота, інжынерам трапляліся і больш звыклыя дробязі — манеты, гумкі і сашчэпкі.

Як расказала спецыялістка банка, менавіта апошнія тры катэгорыі часцей за ўсё аказваюцца ўнутры прылад.

У Прыёрбанку мяркуюць, што адбываецца гэта хутчэй выпадкова, а не наўмысна: напрыклад, старонні прадмет можа трапіць у банкамат разам з пачкам купюр, якія кладзе чалавек.

Для самой прылады такая дробязь можа стаць праблемай. Старонні прадмет здольны спыніць працу рэсайклера, і карыстацца ім будзе нельга да прыезду спецыяліста.

У банку нагадваюць пра гэта на выпадак, калі камусьці ў гэты момант тэрмінова спатрэбіцца зняць наяўныя або папоўніць картку.

Каментары1

  • абразы
    21.09.2026
    абразы, спадарства абразы па нашаму

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць