БЕЛ Ł РУС

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?

3.10.2026 / 15:53

Nashaniva.com

У Беларусі падлічылі, з чаго складаецца кошт кубачка капучына ў кавярні. Для разліку ўзялі напой аб'ёмам 250 мілілітраў у аднаразовым папяровым кубачку, які прадаецца за 7 рублёў у прыватнай кавярні аднаго са спальных раёнаў Мінска, піша sb.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Найбольшую частку выдаткаў складае заробак барысты — 24% ад кошту. Яшчэ 14% прыпадае на прыбытак уладальніка кавярні, 11% — на арэнду памяшкання.

Кошт кававага зерня складае 8,3%, падаткі і абавязковыя адлічэнні — 8%. На амартызацыю і абслугоўванне абсталявання прыпадае 7%, малако дадае да сабекошту 6,3%, а камунальныя выдаткі — 6%.

Яшчэ 5% складаюць адміністрацыйныя выдаткі, 5% — кошт аднаразовага папяровага кубачка, 3% — іншыя расходныя матэрыялы. На банкаўскае абслугоўванне і эквайрынг прыпадае 2%.

Кававае зерне ў Беларусі з'яўляецца імпартным прадуктам, таму яго кошт залежыць у тым ліку ад ваганняў цэн на сусветным рынку.

Чытайце таксама:

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву

Каментары да артыкула