БЕЛ Ł РУС

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА

3.10.2026 / 19:51

Nashaniva.com

3 кастрычніка група літоўскіх нацыяналістаў зладзіла на плошчы Вінцаса Кудзіркі насупраць будынка ўрада краіны акцыю, у якой пратэставалі супраць масавай міграцыі іншаземцаў у Літву. Падчас яе быў зафіксаваны кур'ёзны эпізод.

Скрыншот з відэа

Журналістка Літоўскага радыё і тэлебачання (LRT) падышла да аднаго з пратэстоўцаў у масцы, які трымаў плакат Nusikaltusiems užsieniečiams — deportacija («Іншаземцам-злачынцам — дэпартацыя»). Яна звярнулася да яго па-літоўску, але той адразу адказаў, што гаворыць толькі па-руску. 

Журналістка, тым не менш, працягвала размову па-літоўску, запытаўшыся, выступае хлопец за забарону міграцыі ці за нешта іншае. Той паўтарыў, што па-літоўску не разумее, пасля чаго дзяўчына пасміхнулася, сказала: «Тады разумею, дзякуй вам», і адышла. 

Чытайце таксама:

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію

У Літве жыве 48 тысяч грамадзян Беларусі

У Літве ўсё менш беларусаў з ДНЖ, але адток меншы, чым год таму

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Каментары да артыкула