Грамадства66

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію

Гэта зроблена для таго, каб літоўскія працадаўцы і надалей маглі прыцягваць неабходных ім работнікаў з Беларусі, паведамляе прэс-служба МУС Літвы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: internationalinvestment.biz

З 1 лістапада 2026 года падаць заяву на атрыманне часовага дазволу на жыхарства ў Літве праз падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг у Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане будзе немагчыма.

Такое рашэнне прыняў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас. Прычынай названыя пагрозы інтарэсам дзяржаўнай бяспекі.

Адначасова Літва стварае магчымасць для грамадзян Беларусі падаваць заявы на часовы дазвол на жыхарства праз падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг у Арменіі і Грузіі. Гэта зроблена для таго, каб літоўскія працадаўцы і надалей маглі прыцягваць неабходных ім работнікаў з Беларусі.

Без такой магчымасці пасля ўступлення ў сілу зменаў у заканадаўстве аб прававым становішчы замежнікаў з 1 лістапада беларускія грамадзяне больш не маглі б прыязджаць у Літву для працы, сцвярджае літоўскае МУС.

У выніку ў абноўленым спісе замест 31 краіны застанецца 27. У 22 з іх можна будзе падаваць заявы на часовы дазвол на жыхарства ў Літве на падставе працы.

Магчымасць падаваць заявы на часовы від на жыхарства праз знешніх пастаўшчыкоў паслуг, знаходзячыся за межамі Літвы, з'явілася з 1 студзеня 2023 года.

Раней паведамлялася, што для працаўладкавання беларусаў у Літве маглі ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы, паколькі паводле новых правілаў, якія ў Літве прынялі яшчэ ў маі, падаць хадайніцтва ў Дэпартамент міграцыі на атрыманне часовага ДНЖ на падставе працы або вучобы можна толькі пры наяўнасці:

  • дзейнага ДНЖ або выдадзенай Літвой нацыянальнай візы;
  • дзейнага ДНЖ іншай краіны ЕС або краіны Шэнгенскай зоны;
  • або законных падстаў для бязвізавага знаходжання.

Гэта азначала, што замежнікі, якія прыедуць у Літву з шэнгенскай візай або нацыянальнай візай іншай дзяржавы пасля 1 лістапада 2026 года, не змогуць падаць хадайніцтва аб выдачы дазволу на пражыванне ў Літве на падставе працы або навучання праз Дэпартамент міграцыі.

Для таго, каб абысці гэта абмежаванне, у рашэнні міністра ўнутраных спраў Літвы і прадугледжаная агаворка для беларусаў.

Каментары6

  • Смурфик
    24.09.2026
    А чего не через Японию или Гавайи какие?
    В местном литовском мигрейшене работать некому?
  • Сюр
    24.09.2026
    Нейкі сюр, спачатку яны распавядаюць пра беларускую пагрозу, хайпуюць на ліцьвінізме, анулююць внж на падставе усялякай хрэні, абмежаванні уводзяць, а потым беларусам нейкія выключэнні робяць.
    Забараніце ўжо і супакойцеся.
  • Чытайце ўважліва
    24.09.2026
    Сюр, ды яны проста рофляць так. Ці вы сапраўды верыце, што дальнабоі беларускія будуць у Арменію або Грузію лётаць, каб там сабе дакументы літоўскія зрабіць?

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць