БЕЛ Ł РУС

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ

5.10.2026 / 18:12

Nashaniva.com

Маскоўскі патрыярх Кірыл узнагародзіў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ордэнам Славы і гонару I ступені. Узнагароду прымеркавалі да 50‑годдзя Кадырава, якое ён адзначае 5 кастрычніка.

Рамзан Кадыраў. Фота: ТАСС

У віншаванні Кірыл назваў Кадырава валявым, мэтанакіраваным і адказным кіраўніком, які клапоціцца пра рэгіён і яго жыхароў. Ён таксама адзначыў добрыя адносіны паміж кіраўніцтвам Чачні і Грозненскай епархіяй і выказаў спадзяванне на іх далейшае развіццё.

На думку патрыярха, Чачэнская Рэспубліка пасля шматлікіх выпрабаванняў дасягнула значных поспехаў у сацыяльна-эканамічнай сферы, гарантаванні бяспекі, а таксама ў наладжванні міжрэлігійнага міру і грамадзянскай згоды. Кірыл пажадаў Кадыраву моцнага здароўя, дапамогі Усявышняга і поспехаў у далейшай працы на карысць краіны.

У дзень свайго 50‑годдзя Кадыраў таксама адзначыў гадавіну ўступлення на пасаду кіраўніка Чачні. Пасля выбараў у верасні, паводле афіцыйных вынікаў, ён атрымаў 99,85% галасоў.

Незадоўга да гэтага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прысвоіў Кадыраву званне генерала арміі. 3 кастрычніка кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў у Грозным уручыў яму генеральскія пагоны і крапавы берэт — найвышэйшы знак адрознення спецпадраздзяленняў ведамства. У сваю чаргу Кадыраў прысвоіў Золатаву званне Героя Чачні.

Званне генерала арміі па старшынстве саступае толькі званню маршала Расіі, якое амаль нікому не даюць. Адзіным яго ўладальнікам у 1997 годзе стаў тагачасны міністр абароны Ігар Сяргееў, які памёр 20 гадоў таму — у 2006 годзе. 

Чытайце таксама:

Кадыраў стаў генералам арміі

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту

18‑гадовы сын Кадырава атрымаў чарговую ўзнагароду

Каментары да артыкула