БЕЛ Ł РУС

Сеул атрымаў ад Кіева выбачэнні за разгалошванне інфармацыі аб перадачы ваеннапалонных, але ўсё роўна абяцае прыняць меры

6.10.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Бо яны не апраўдалі чаканні.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы, якія трапілі ва ўкраінскі палон. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Паўднёвая Карэя атрымала ад Украіны прабачэнні за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Сеулу двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных, аднак яны не апраўдалі чаканняў паўднёвакарэйскага боку, заявіў міністр замежных спраў краіны Чо Хён, піша Бі-бі-сі.

Паведамленні, якія я атрымаў [ад кіраўніка МЗС Украіны Андрэя Сібігі], утрымлівалі прабачэнні. Але яны не адпавядаюць таму ўзроўню, якога мы чакалі, таму мы маем намер прыняць рашучыя меры», — цытуе Хёна агенцтва Yonhap.

Паводле слоў міністра, урад разглядае розныя варыянты далейшых дзеянняў, у тым ліку адкліканне пасла Паўднёвай Карэі ва Украіне Пак Хі Чхана.

Сеул рэзка адрэагаваў на тое, што Кіеў абнародаваў інфармацыю аб перадачы Паўднёвай Карэі двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ва ўкраінскі палон у пачатку мінулага года.

Паўднёвакарэйскія ўлады асцерагаюцца, што з-за раскрыцця гэтай інфармацыі сем'і ваеннапалонных могуць стаць мішэнню для ўладаў КНДР. Асобы абодвух ваеннапалонных могуць быць устаноўлены: паўднёвакарэйскія СМІ фатаграфавалі іх яшчэ да прыбыцця ў краіну.

У пятніцу прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён заявіў, што Сеул прыме «далейшыя меры», калі Украіна не прынясе публічных прабачэнняў за аднабаковае раскрыццё інфармацыі аб перадачы паўночнакарэйскіх ваеннапалонных.

Пра перадачу двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў Паўднёвай Карэі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў 23 верасня падчас выступу на Генеральнай асамблеі ААН.

Дарадца Зяленскага Дзмітрый Літвін казаў, што дамоўленасці захоўваць таямніцу не было і «няправільна было б хаваць, куды накіроўваюцца тыя ці іншыя палонныя».

Чытайце таксама:

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных

Сеул патрабуе ад Кіева выбачэнняў за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Паўднёвай Карэі ваеннапалонных з КНДР

Паўднёвая Карэя пагражае прыняць меры, калі Украіна не выбачыцца за разгалашэнне перадачы ваеннапалонных

Каментары да артыкула