Свет33

Сеул патрабуе ад Кіева выбачэнняў за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Паўднёвай Карэі ваеннапалонных з КНДР

Пра сітуацыю стала вядома на мінулым тыдні.

Уладзімір Зяленскі

Адміністрацыя прэзідэнта Паўднёвай Карэі запатрабавала ад Украіны афіцыйных тлумачэнняў і выбачэнняў, абвінаваціўшы Кіеў у раскрыцці інфармацыі аб перадачы Сеулу двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных, а таксама ў наступным адмаўленні факту дамоўленасці аб канфідэнцыяльнасці гэтага кроку, піша Бі-бі-сі.

«Адміністрацыя прэзідэнта выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з аднабаковым раскрыццём інфармацыі з боку Украіны і яе наступнай ілжывай заявай аб тым, што пагаднення аб неразгалошванні не існавала», — гаворыцца ў заяве Сон Гі Хона, старшага сакратара прэзідэнта па сувязях з грамадскасцю, апублікаванай у нядзелю.

Ён дадаў, што ўрад разглядае магчымасць прыняцця дадатковых мер у сувязі з гэтай сітуацыяй, калі гэта спатрэбіцца.

Паводле яго слоў, Кіеў неаднаразова абмяркоўваў з Сеулам пытанне аб перадачы палонных па розных каналах і настойваў на канфідэнцыяльнасці, аргументуючы гэта тым, што публічнае раскрыццё магло б выклікаць крытыку ва Украіне праз упушчаную магчымасць абмяняць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на ўкраінскіх палонных.

Паўднёвая Карэя пагадзілася захаваць факт перадачы ў таямніцы, улічваючы, як заявіў прадстаўнік прэзідэнта краіны, меркаванні бяспекі, дыпламатычныя і гуманітарныя аспекты, у тым ліку бяспеку саміх палонных і іх сем'яў.

Згодна з заявай, Украіна раскрыла інфармацыю аб перадачы падчас выступлення прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на Генеральнай асамблеі ААН, не правёўшы папярэдніх кансультацый у належным аб'ёме, а затым адмаўляла існаванне якой-небудзь дамоўленасці аб канфідэнцыяльнасці.

Сеул папярэдзіў, што тое, што адбылося, нанесла сур'ёзную шкоду даверу паміж двума ўрадамі і можа негатыўна паўплываць на двухбаковыя адносіны.

У сераду, выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, Зяленскі паведаміў, што Украіна нядаўна перадала Паўднёвай Карэі двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, захопленых у палон у Курскай вобласці. Пра тое, што яны трапілі ў палон, украінскі прэзідэнт паведаміў у студзені 2025 года.

Паўночная Карэя накіравала тысячы вайскоўцаў для падтрымкі Расіі ў вайне супраць Украіны пасля ўкраінскага ўварвання ў Курскую вобласць.

У чацвер прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён у рэзкай форме раскрытыкаваў разгалошванне інфармацыі аб перадачы ваеннапалонных.

«Пытанне рэпатрыяцыі паўночнакарэйскіх палонных вельмі далікатнае і мае сур'ёзныя наступствы для дыпламатыі, нацыянальнай бяспекі і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X. Паводле яго слоў, тыя, хто вырашыў «дзеля самапіяру» надаць гэтаму факту агалоску, не ўлічылі «стан міжкарэйскіх адносінаў», «чалавечыя ахвяры» і «шкоду нацыянальным інтарэсам», што «нават выклікае падазрэнні».

У той жа час выданне Korea JoongAng Daily паведамляла, што Кіеў загадзя паведаміў Сеулу пра тое, што Зяленскі згадае двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных у сваім выступленні на Генеральнай асамблеі ААН, нягледзячы на ранейшую дамоўленасць гэтага не рабіць.

«Украінскі бок загадзя праінфармаваў нас і папрасіў паставіцца да гэтага з разуменнем», — цытавала выданне заяву прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі.

«Па дыпламатычных каналах мы ведалі пра магчымасць таго, што ў выступленне можа быць уключана інфармацыя аб рэпатрыяцыі паўночнакарэйскіх палонных, — казаў ён журналістам. — Аднак было незразумела, у якой менавіта фармулёўцы гэта будзе пададзена».

«Мы дасягнулі з Украінай узаемаразумення адносна таго, што гэты працэс будзе праходзіць у канфідэнцыяльным парадку, без публічнага раскрыцця», — падкрэсліваў чыноўнік.

Каментары3

  • Капец
    28.09.2026
    Паўднёвая Карэя дапамагае Украіне. Хаця знаходзіцца на іншым баку зямлі, гэтая вайна яе ніяк не датычыцца і ўвогуле не павінна б была дапамагаць.
    А ўкраінская ўлада такую падлу зрабіла ёй. Што можа выклікаць вайну на Карэйскім паўвостраве.
    Прычым у Паўночнай Карэі ёсць ядзерная зброя.

    Гэтая вайна будзе не такая "траваядная" як на тэрыторыі Украіны, калі на 1/10 тэрыторыі дронавая вайна, ад якой можна пад сеткай схавацца, а ў Кіеве каву ў кавярнях п'юць, а ў Львове прыгажуні сукенкі з вышыванкамі выгульваюць каля буцікоў, а ў Адэсе выпускніцы ў купальніках пенныя вечарыны на моры ладзяць.

    Для Карэі гэта будзе ядзерная вайна на ўсёй тэрыторыі, Хірасіма і Нагасакі. Татальнае знішчэнне насельніцтва і забруджванне тэрыторыі радыяцыяй.
  • і што
    28.09.2026
    Зяленскі чарговы раз загаварыўся, але яму можна прабачыць - на яго зямлі ідзе вайна, а ён не ўцёк, мае права на эмоцыі. Ці не? Дзе тая мяжа, ці можна працягваць спісваць памылкі?
  • Ганьба Сеулу
    28.09.2026
    Капец, Там ужо 70 год вайна.
    Можа хоць КНДР з Еўропы прыбярэцца, відавочна два фронты не пацягне. А Паўднёвая танчыкі не дае, ракеты, не дае, ваенную тэхніку не дае, ад Паўднёвай карысці для нас няма. Хай лепш пытанне з Паўночнай вырашаць нарэшце - іх браты ад голаду пухнуць пад уладай пяльменяў, а яны аб чымсьці дамаўляцца сабраліся з людаедамі. Трапяць перад кімамі, як сабака, што высерает персікавую костачку. Ганьба Сеулу глядзець на голад братоў і крыўдзіцца на краіну, што знаходзіцца я за дзесяць тысяч кіламетраў і змагацца за сваё існаванне.

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

Мінскі дызайнер стварыў самы беларускі пухавік — з сена5

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць