У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль
У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі афіцыйна з’явіўся рускамоўны спектакль «Маленькія трагедыі» паводле твора Аляксандра Пушкіна. Пастаноўкай займаецца сама дырэктарка тэатра Святлана Навуменка, піша Reform.news.
Фота: rtbd.by
Такім чынам, са снежня сярод 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў Беларусі застануцца толькі два, дзе беларуская мова будзе адзінай мовай спектакляў. Гэта Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе як тэатр-лабараторыя. Яго мэтай першапачаткова былі падтрымка і развіццё менавіта беларускай драматургіі.
У мінулым сезоне з ініцыятывы Святланы Навуменкі ў РТБД таксама планавалася пастаноўка спектакля паводле «Пацанскіх апавяданняў» расійскага пісьменніка Захара Прылепіна. Аўтар твора актыўна падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны і нават сам непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Гэты спектакль у выніку, праўда, пастаўлены не быў.
Чытайце таксама:
У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы
Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда
У наступным годзе ў Мінску пачнуць рэканструкцыю Музычнага тэатра