Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі
Расстрэл, імаверна, адбыўся два гады таму.
Фота: БелТА
Жыхара Слуцка Аляксандра Таратуту пакаралі смерцю два гады таму за забойства трохгадовага сына. Гэта адбылося згодна з прыгаворам суда 9 кастрычніка 2024 года, паведаміў падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, паведамляе «Позірк».
Слуханні прайшлі ў анлайн-фармаце 6 кастрычніка, яны былі прысвечаныя смяротнаму пакаранню Беларусі.
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага Суда 9 студзеня 2024 года пакінула ў сіле смяротны прысуд за забойства трохгадовага сына Таратуту і маці дзіцяці Анастасіі Таратуце (асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму). Генеральная пракуратура паведаміла тады, што прысуд уступіў у сілу.
Імаверна, гэта апошні выпадак выканання смяротнага прысуду ў Беларусі.
Трагедыя ў Слуцкім раёне здарылася ўночы 14 студзеня 2023 года.
Маленькага Сямёна штотыдзень сістэматычна рукамі, нагамі, «неўстаноўленым тупым прадметам» збівалі бацькі ў стане алкагольнага ап'янення на глебе асабістых непрыязных адносін да сына. Хлопчык спаў на кухні, проста на лінолеуме.
Маці рэгулярна здзекавалася з дзіцяці, прывязвала да ложка, дражніла знясіленага хлопчыка ежай і здымала гэта на відэа.
У выніку аднаго такога збівання хлопчык памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы.
Чытайце таксама:
«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе
Бацьку, які забіў трохгадовага сына ў Слуцку, хутчэй за ўсё, расстраляюць