Здарэнні1010

Бацьку, які забіў трохгадовага сына ў Слуцку, хутчэй за ўсё, расстраляюць

У зале суда Аляксандр Таратута «поўнасцю паказаў сваю ілжывасць, дэфіцыт шчырых эмоцый і іншыя негатыўныя характарыстыкі», — сказала пракурорка. Яна запрасіла яму найвышэйшую меру пакарання — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу.

Анастасія і Аляксандр Таратуты. Скрыншот відэа «Мінская праўда»

Ягоная жонка Анастасія Таратута прызнаная небяспечнай для грамадства. Ёй дзяржабвінаваўца запрасіла максімальны тэрмін пазбаўлення волі на 25 гадоў у папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама прызначыць лячэнне ад хранічнага алкагалізму, паведамляе «Мінская праўда».

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Анастасіі Таратутаў пачаўся 3 кастрычніка, іх абвінавачвалі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовага сына. Крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку.

Сёння судовае пасяджэнне пачалося з хадайніцтва пракурора аб далучэнні да матэрыялаў справы пастановы аб адмове аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, на якіх напісалі скаргі абвінавачаныя. У сваіх заявах яны пісалі, што падчас дасудовага следства на іх нібыта аказваўся ціск і ўжываўся фізічны гвалт, піша «Спутнік».

Медыкі і педагогі распавялі пра траўмы закатаванага бацькамі дзіцяці.

Акрамя гэтага, у судзе адглядалі аператыўныя матэрыялы следства, калі абвінавачаны даваў паказанні на месцы злачынства — у кватэры, дзе адбылося забойства хлопчыка. Абвінавачаны, якога для дачы паказанняў на месцы прывезлі ў кайданках і пад канвоем, паказаў следчым на манекене і распавёў, як біў дзіця тапкам, рукамі, але часцей — нагой.

Як вынікае з відэа, якое адгледзелі ў судзе, абвінавачаны кажа, што маленькі Сямён раздражняў і яго, і ягоную жонку, бо «краў са стала і разбіваў талеркі». Аляксандр паведаміў следчым, што «пачаў біць Сямёна з двух гадоў».

Некаторым сведкам, якія былі ў зале суда, станавілася блага ад убачанага.

Каментары10

  • Alex
    16.10.2023
    Убийца сидит без наручников. А оппозиционеров, женщин, журналистов судят закованными.
  • Пытанне
    16.10.2023
    А чаму расстрэл, а не пажыццёвае?
    Няхай бы ўсё жыццё працаваў, а грошы ішлі напрыклад, на дзяцей-сірот, якія без бацькоў засталіся, ці на дзяцей-інвалідаў.
    Чаму менавіта расстрэл? Хочуць на ворганы пусціць?
  • Без наручнікаў....
    16.10.2023
    Такі небяспечны, што без наручнікаў сядзіць.
    Не тое што тыя, хто бчб сцяжок дома трымаў ці лайк паставіў у інтэрнэце беларускаму смі. Гэтыя ўсе ў наручніках на судзе.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць