БЕЛ Ł РУС

У чацвер будуць кепска працаваць банкаўскія карткі

7.10.2026 / 20:44

Nashaniva.com

Уначы 8 кастрычніка ў Беларусі магчымыя часовыя праблемы з разлікамі банкаўскімі карткамі. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў на гэты час правядзенне тэхналагічных работ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Як паведамілі ў «Белінвестбанку» са спасылкай на Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, з поўначы да 6:00 могуць узнікаць цяжкасці з правядзеннем анлайн-плацяжоў у інтэрнэце.

З 2:00 да 2:30 магчымыя праблемы з прывязкай новых картак у дадатку «Белкарт Pay», аплатай пакупак з дапамогай смартфона праз «Белкарт Pay» у гандлёвых і сэрвісных арганізацыях, а таксама з атрыманнем наяўных грошай у адпаведных пунктах, інфакіёсках і банкаматах.

Акрамя таго, з 3:00 да 3:20 можа быць недаступны сэрвіс фарміравання і адпраўкі аднаразовых пароляў 3‑D Secure пры правядзенні аперацый з карткамі «Белкарт». У гэты ж час магчымыя праблемы з працай сэрвісу Belkart Prime.

У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры прынеслі прабачэнні ўладальнікам картак за магчымыя часовыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Нацбанк выпускае залатую 100‑рублёвую манету «Славянка»

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?

У Беларусі робіцца ўсё больш банкаўскіх картак і ўсё менш банкаматаў ды інфакіёскаў

Каментары да артыкула