Грамадства44

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?

Інцыдэнт адбыўся ў адным з гарадскіх аўтобусаў Слуцка. Пасажыры сутыкнуліся з праблемай пры аплаце праезду праз QR-код, прытым транзакцыя не праходзіла ні ў каго. Кандуктарка паведаміла, што ў гэты дзень аплата такім спосабам не працуе, і папрасіла пасажыраў заплаціць наяўнымі. Тых, у каго грошай з сабой не было, паводле відавочцаў, яна ў грубай форме запатрабавала пакінуць аўтобус, паведаміла «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Пазней стала вядома, што ў той жа дзень падобныя праблемы з безнаяўнай аплатай назіраліся і ў Мінску.

У аўтобусным парку № 2 Слуцка патлумачылі, што QR-коды звязаныя з плацежнымі сістэмамі, у адной з якіх перыядычна адбываюцца тэхнічныя збоі і праводзяцца сэрвісныя работы. Перавозчык сцвярджае, што ён не можа ўплываць на працу банкаўскай сістэмы.

У той жа час прадстаўнікі аўтапарка адзначылі, што пасажыр у любым выпадку абавязаны аплаціць праезд. Калі QR-код не працуе, трэба скарыстацца іншым спосабам аплаты, напрыклад наяўнымі. Таму пасажырам параілі мець пры сабе грошы.

У аўтапарку таксама параўналі сітуацыю з купляй тавару ў краме: калі банкаўская карта або плацежны тэрмінал не працуюць, тавар без аплаты купцу не дадуць. Перавозчык заявіў, што праезд з'яўляецца такой жа паслугай, за якую неабходна заплаціць.

Асобна прадстаўнік аўтапарка патлумачыў дзеянні кандуктаркі. Паводле яго слоў, калі кантралёры зафіксуюць безбілетнага пасажыра, адказнасць могуць ускласці ў тым ліку і на кандуктарку, а штраф для яе можа быць значным. Таму ў аўтапарку лічаць, што яе дзеянні можна зразумець.

Паводле пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2026 года № 147, пасажыр абавязаны своечасова набыць праязны дакумент і цалкам аплаціць праезд. Аплата можа рабіцца ў кіроўцы, у касе або іншых вызначаных месцах да пачатку паездкі, а пры наяўнасці кандуктара — у яго да наступнага прыпыначнага пункта маршруту.

Такім чынам, абавязак аплаціць праезд застаецца за пасажырам нават у выпадку тэхнічнага збою банкаўскай сістэмы.

Каментары4

  • цирк
    06.10.2026
    В смысле "права ли она" ?! Раз такая я ситуация и нет денег -у.бен зе битте из автобуса ! Или автобусы должны катать бесплатно ?
  • Michael
    06.10.2026
    Я вижу на фото, что можно оплатить обычной кредитной картой. Так в чем проблема?
  • M. Scott
    07.10.2026
    Michael, "Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак"

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць