БЕЛ Ł РУС

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю

8.10.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Рашэнне прынялі пасля інцыдэнту на латвійска-беларускай мяжы, калі ўзброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, і на фоне сігналаў пра магчымую мабілізацыю ў Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / Anadolu Agency via Getty Images

Пра прыцягненне арміі паведаміў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацелінас, піша LRT. Паводле яго, людзі, якія не захочуць трапіць пад магчымую мабілізацыю ў Расіі, могуць спрабаваць незаконна перасекчы мяжу.

Падставай для ўзмацнення аховы стаў таксама інцыдэнт на мяжы Латвіі з Беларуссю. Паводле Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, група з прынамсі 20 мігрантаў спрабавала незаконна перасекчы мяжу. Іх суправаджалі ўзброеныя людзі ў масках.

Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, заклікалі мігрантаў рухацца ў бок Латвіі і падштурхоўвалі іх да мяжы.

Праз некалькі гадзін людзі ў масках праніклі на латвійскую тэрыторыю. Яны пашкодзілі электраразмеркавальны шчыт і скралі камеры відэаназірання. Да прыбыцця памежнага нарада парушальнікі вярнуліся ў Беларусь.

Кацелінас назваў прыцягненне вайскоўцаў прэвентыўнай мерай, якая павінна дапамагчы прадухіліць падобныя здарэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула