Свет2525

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры

На гэтым тыдні ўзброеныя і агрэсіўна настроеныя людзі ў масках з боку Беларусі спрабавалі пераправіць у Латвію групу нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі, паведамляе Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images

Паводле слоў латвійскіх вайскоўцаў, група як мінімум з 20 мігрантаў пад кіраўніцтвам людзей у масках паспрабавала незаконна перасячы беларуска-латвійскую мяжу. Латвійскія вайскоўцы спынілі спробу пераходу.

У латвійскай арміі адзначылі, што ў параўнанні з многімі папярэднімі падобнымі выпадкамі на гэты раз дзеянні мелі асабліва дэманстратыўны і агрэсіўны характар. Людзі, якія суправаджалі мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі латвійскім вайскоўцам, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі мігрантаў у бок тэрыторыі Латвіі.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага здарэння людзі ў масках ужо самі праніклі на тэрыторыю Латвіі. Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Яніса Домбравы, яны пашкодзілі электрычную размеркавальную шафу і скралі камеры назірання. Да прыбыцця падраздзялення латвійскіх памежнікаў парушальнікі паспелі вярнуцца на тэрыторыю Беларусі.

Домбрава заявіў, што Беларусі варта ўлічваць: падобныя інцыдэнты могуць прывесці да больш сур'ёзных наступстваў для самой Беларусі.

Каментары25

  • Гы
    06.10.2026
    Зараз Латвія і Літва і Польшча яшчэ больш захочуць адкрыць парты для угнаенняў, спойлер-не
  • Сектанты, што з тварам?
    06.10.2026
    Ваш святы правадыр заявіў, што гэта Кучынскі перашкодзіў Латвіі пусціць калійку. Можа не ён, а віншавальнік з юбілеям вашага правадыра, такімі дзеяннямі?
  • Но надо немножечко подождать..
    06.10.2026
    да? К вам УЖЕ залезли через ваш забор, в который вы вбухали .... Много вбухали... И украли ваше же оборудование для охраны вашего же забора... Безнаказанно украли... И вы говорите "могут быть последствия"... Правда? Какие? Если те, кто вошел, свободно же и уходят до прибытия наряда... Но угроза госбезопасности - беларус 20 лет тому работавший в МЧС, конечно...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць