БЕЛ Ł РУС

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі

12.10.2026 / 21:47

Nashaniva.com

Журналіст Кірыла Пазняк, які 15 верасня разам з яшчэ 24‑ма палітвязнямі быў вызвалены з лукашэнкаўскай турмы і адразу выдвараны з краіны, апублікаваў у фэйсбуку сваё фота з дочкамі на фоне гор. 

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя», — лаканічна падпісаў фота Пазняк.

Адна з дочак, Яніна (на фота справа), была затрыманая тады ж, як і бацька, 4 верасня 2025 года. Яна праходзіла з ім па адной справе аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» або ўдзеле ў ім, інкрымінавалі Пазнякам таксама і «дыскрэдытацыю Беларусі. Яніна была асуджаная на 3 гады зняволення, але 15 верасня разам з бацькам таксама трапіла ў спіс вызваленых.

Сам Кірыла Пазняк быў асуджаны на 3 з паловай гады зняволення.

Чытайце таксама:

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам

Каментары да артыкула