БЕЛ Ł РУС

Пуцеправод на Ціміразева ў Мінску плануюць завяршыць да канца года

13.10.2026 / 15:50

Nashaniva.com

Будаўніцтва эстакады ў раёне вуліц Ціміразева і Калеснікава ў Мінску закончана на 80—85%. У Мінгарвыканкаме разлічваюць скончыць усе работы да канца 2026 года.

Скрыншот з відэа

Засталося змантажаваць апошнюю пралётную канструкцыю. Усяго іх прадугледжана 12. Гэты этап плануюць закончыць да 20 кастрычніка.

Паралельна пачнецца маналітаванне стыкаў і бэлек у пралёце, а таксама мантаж апошняга дэфармацыйнага шва. Гэтыя работы разлічваюць скончыць да 10 лістапада. Да таго ж часу плануюць паставіць астатнія бэлькі ў зонах ходнікаў і адначасова зманалітаваць іх.

Як паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў, для пешаходаў з абодвух бакоў эстакады прадугледжаныя безпрыступкавыя пандусы і ходнікі. Адзін з тратуараў будзе сумешчаны з веладарожкай.

Пасля гэтага пачнецца ўкладка ўсіх слаёў асфальтабетоннага пакрыцця.

Чытайце таксама:

У Мінску пабудуюць новыя пуцеправоды і разгрузяць Партызанскі праспект

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс

Каментары да артыкула