Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка
Сын расійскага апазіцыйнага палітыка Дзмітрыя Гудкова Іван скончыў жыццё самагубствам. Пра смерць старэйшага сына паведаміў сам палітык.
Іван Гудкоў. Фота з фэйсбук-старонкі Дзмітрыя Гудкова
«У нашай сям’і адбылося вялікае гора — наш з Соняй старэйшы сын Іван добраахвотна пайшоў з жыцця. На працягу многіх гадоў ён змагаўся з цяжкімі ўнутранымі праблемамі, якія, на жаль, так і не ўдалося пераадолець», — напісаў Гудкоў.
Вядома, што Івану Гудкову было 22 гады.
46‑гадовы Дзмітрый Гудкоў — расійскі апазіцыйны палітык, журналіст паводле адукацыі, сын былога дэпутата Дзяржаўнай думы Расіі Генадзя Гудкова. У 2011—2016 гадах ён і сам быў дэпутатам Дзярждумы, дзе выступаў супраць палітыкі Крамля. У 2018 годзе разам з Ксеніяй Сабчак удзельнічаў у стварэнні Партыі перамен і пазней яе ўзначальваў.
У чэрвені 2021 года пасля ператрусу і затрымання ў межах крымінальнай справы Гудкоў з'ехаў з Расіі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны далучыўся да Антываеннага камітэта Расіі. У лютым 2023 года расійскія ўлады ўнеслі яго ў рэестр «замежных агентаў», а ў жніўні 2024 года завочна асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў распаўсюдзе «фэйкаў» пра расійскую армію. Цяпер Гудкоў жыве за межамі Расіі і працягвае апазіцыйную дзейнасць.
Чытайце таксама:
Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo
Жаночы форум з Хакамадай у Мінску перанеслі. А яе імя знікла з анонсаў
Старонкі расійскіх апазіцыйных палітыкаў Волкава і Яшына прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»
У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера
Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі