Старонкі расійскіх апазіцыйных палітыкаў Волкава і Яшына прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»
У рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі тэлеграм-каналы двух апанентаў Крамля Леаніда Волкава і былога палітвязня Іллі Яшына.

Інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-каналаў «Leonid Volkov» і «Илья Яшин» прызнаў «экстрэмісцкай» суд Лоеўскага раёна.
Леанід Волкаў — расійскі апазіцыйны палітык і адзін з найбліжэйшых паплечнікаў памерлага ў калоніі Аляксея Навальнага. Ілля Яшын — апазіцыйны палітык, якога ў Расіі асудзілі на восем з паловай гадоў калоніі за выказванні пра забойствы мірных жыхароў у Бучы. У 2024 годзе ён выйшаў на волю ў выніку абмену зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду.
У абноўлены спіс Міністэрства інфармацыі таксама трапілі інстаграм-акаўнт «masahiro_sibbata» і тыкток-акаўнт «Тот самый Белорус».
Каментары