БЕЛ Ł РУС

«А-100» прывязала цэны на аўтамабільных мыйнях да таго, якое надвор'е

15.10.2026 / 16:30

Nashaniva.com

Сетка АЗС «А-100» у Мінску ўвяла дынамічнае цэнаўтварэнне на аўтамабільных мыйнях. Цяпер кошт паслугі на рабатызаваных мыйнях залежыць ад надвор’я, паведаміла кампанія выданню Office Life.

Фота: Office Life

Новая сістэма аналізуе верагоднасць дажджу і снегу ў розных раёнах Мінска і аўтаматычна змяняе тарыфы. Таму адна і тая ж праграма мыцця можа каштаваць па-рознаму ў залежнасці ад раёна і прагнозу ападкаў.

Калі надвор’е пагаршаецца, алгарытм зніжае кошт мыцця. У кампаніі тлумачаць, што такім чынам хочуць падзяліць з кліентамі рызыкі, звязаныя з надвор’ем, і прапанаваць ім больш выгадныя цэны ў пахмурныя дні.

Падобны прынцып дынамічнага цэнаўтварэння ўжо выкарыстоўваецца ў службах таксі, авіякампаніях і гатэлях, дзе кошт паслуг залежыць ад попыту. Аднак для беларускага рынку аўтамабільных мыйняў гэта новы падыход.

Акрамя таго, кампанія распрацавала новы дадатак «Дзякуй» у Telegram. З яго дапамогай можна аплаціць рабатызаваную мыйню са смартфона, не выходзячы з аўтамабіля. Для гэтага дастаткова выбраць патрэбную праграму мыцця.

Чытайце таксама:

Ля МКАД адкрылі буйны хаб для зарадкі электрамабіляў

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?

Каментары да артыкула