БЕЛ Ł РУС

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

16.10.2026 / 21:59

Nashaniva.com

У Ганцавіцкім раёне ўжо два тыдні шукаюць 38‑гадовага Сяргея Васільевіча Валуевіча, жыхара вёскі Раздзялавічы.

Мужчына знік уначы 2 кастрычніка: каля другой гадзіны ночы ён пайшоў з дому ў невядомым кірунку. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне не вызначана.

Сяргей Валуевіч мае рост каля 170 см і хударлявы целасклад. У дзень знікнення ён быў апрануты ў цёмна-сінюю куртку, цёмныя спартыўныя штаны і чорны абутак.

Міліцыя просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (0165) 31-20-16, +375 44 711-68-85, +375 29 687- 75‑46 або 102.

Чытайце таксама:

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

Беларус знік у Варонежскай вобласці

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Каментары да артыкула