Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС
Беларускія ўлады разглядаюць магчымасць будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў краіне ў 2045—2050 гадах. Пра гэта на Расійскім энергетычным тыдні паведаміў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае ТАСС.
Фота: Lookby.media
Паводле слоў Віктара Каранкевіча, пакуль ідзе толькі вывучэнне магчымасці рэалізацыі такога праекта.
Канчатковае ж рашэнне аб будаўніцтве станцыі яшчэ не прынята.
Чытайце таксама:
На БелАЭС шукаюць работніка з заробкам больш за 10 тысяч рублёў