Грамадства1212

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні

Дзмітрый Логвін, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «БелРАА», якое займаецца пытаннямі абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі, у інтэрв'ю СТБ расказаў, калі прымуць рашэнне аб будаўніцтве могільніка такіх адкідаў, і якая з трох разгледжаных пляцовак цяпер у прыярытэце.

Дзмітрый Логвін

Паводле ацэнак спецыялістаў, каля 90% радыеактыўных адкідаў у Беларусі звязаныя з працай БелАЭС. Аднак яны ўтвараюцца не толькі там. У краіне існуе каля 750 арганізацый, дзе таксама з’яўляюцца такія адкіды — медыцынскія ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя цэнтры. Напрыклад, да іх могуць адносіцца інструменты, спецвопратка, фільтры, розныя матэрыялы і нават часткі інфраструктуры, якія з цягам часу назапашваюць радыяцыю.

Адпрацаванае ядзернае паліва ў Беларусі, як запэўнівае Дзмітрый Логвін, не захоўваецца — яно вывозіцца ў Расію на перапрацоўку ў рамках міждзяржаўнага пагаднення. Унутры краіны застаюцца так званыя нізка– і сярэднеактыўныя адкіды, якія не могуць быць проста ўтылізаваныя як звычайнае смецце і патрабуюць спецыяльных умоў захоўвання.

Сённяшнія магчымасці Беларусі для працы з такімі адкідамі абмежаваныя і не разлічаныя на вялікія аб’ёмы, якія ўзнікаюць у сувязі з эксплуатацыяй АЭС. Таму плануецца стварэнне новага спецыялізаванага прадпрыемства — гэта будзе не проста склад, а цэлы тэхналагічны комплекс. Ён будзе ўключаць у сябе прыём адкідаў, іх сартаванне, апрацоўку (напрыклад, зніжэнне ўзроўню радыяцыі, прэсаванне, герметызацыю), а таксама доўгатэрміновае захоўванне ў бяспечных умовах.

Разглядаецца некалькі магчымых месцаў для будаўніцтва такога аб’екта. Адзін з асноўных варыянтаў — недалёка ад Астраўца, дзе знаходзіцца БелАЭС. Гэта зручна з лагістычнага пункту гледжання, бо асноўная колькасць адкідаў утвараецца менавіта там. Іншы варыянт — тэрыторыі на Гомельшчыне каля Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці. Таксама разглядаецца Магілёўская вобласць, дзе ў перспектыве можа з’явіцца яшчэ адна атамная станцыя.

Па словах Дзмітрыя Логвіна, важным фактарам пры выбары месца з’яўляецца стаўленне мясцовага насельніцтва. Улады плануюць правесці шырокае грамадскае абмеркаванне, каб улічыць меркаванні людзей. Але ўжо зараз відаць, якім месцам збіраюцца аддаваць прыярытэт. 

Так, паводле папярэдніх апытанняў у рэгіёнах, блізкіх да АЭС, людзі, як запэўнівае Логвін больш спакойна ставяцца да такіх праектаў, бо ўжо маюць досвед жыцця побач з атамнай інфраструктурай і бачаць эканамічныя плюсы.

На Астравеччыне, маўляў, больш за 70% насельніцтва не бачаць нічога кепскага ў тым, каб у іх у дадатак да АЭС з'явіўся і могільнік для радыеактыўных адкідаў. На Магілёўшчыне ахвотных менш, але і там 60% не супраць.

І толькі ў раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка больш за палову людзей супраць — што дзіўна, бо Логвін запэўнівае:

«У цэлым мы бачым, што развіццё гэтага прадпрыемства ў рэгіёне дазволіць павялічыць колькасць людзей, якія там будуць знаходзіцца, плюс недзе 5 000. Натуральна, усё гэта пацягне за сабой развіццё сацыяльнай інфраструктуры як такой».

Рашэнне пра канкрэтнае месца плануецца прыняць у 2026—2027 гадах. Пасля гэтага пачнецца праектаванне і будаўніцтва, якое можа стартаваць ужо ў 2028 годзе. Сам аб’ект будзе даволі вялікі — ад 50 да 100 гектараў, але непасрэдна сховішча зойме толькі частку тэрыторыі, астатняе будуць займаць вытворчыя і тэхнічныя зоны.

Праект рэалізуюць беларускія арганізацыі, якія ўжо маюць досвед у будаўніцтве і абслугоўванні атамнай інфраструктуры. Навуковае суправаджэнне будуць забяспечваць спецыялізаваныя даследчыя ўстановы.

Каментары12

  • Ян
    23.03.2026
    А ў Астрашыцкім Гарадку ўсе 105% “ЗА” каб там быў адстойнік для радыеактыўных адкідаў
  • А каля УкраЕны нет?
    23.03.2026
    Пытаньнечка , Двойка по географии?
  • согласны умереть просто так, согласны на детскую онкологию у детей и внуков, и просто онкологию
    23.03.2026
    В теперешних реалиях, когда дают 10 лет за участие в дворовом чате, а опросы проводят тыкая корками красауца, удивительно, что так мало за, должно быть не меньше 200% !

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць