БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

17.10.2026 / 20:41

Nashaniva.com

У Магілёве ў раёне ракі Дубровенка заўважылі вярблюда, які свабодна гуляў уздоўж ракі і спакойна скуб траву і кусты. Відэа з незвычайнай прагулкай апублікаваў канал Promogilev24/7. Ролік ужо набраў больш за 12 тысяч праглядаў, піша тэлеграм-канал «МогилевОнлайн».

Скрыншот з відэа

Карыстальнікі сацсетак паставіліся да ўбачанага з гумарам. Адныя парадаваліся, што жывёліне дазваляюць гуляць на свежым паветры, іншыя задумаліся, ці не чарговая гэта «анамалія» ў Магілёўскай вобласці.

Зрэшты, усё, верагодна, значна прасцей. У каментарах выказалі здагадку, што вярблюд належыць цырку, які знаходзіцца непадалёк, і з’яўляецца дрэсіраванай жывёлай.

Чытайце таксама:

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

Каментары да артыкула