БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»

18.10.2026 / 17:09

Nashaniva.com

«Відаць, што пабудаваны на сумленне, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі».

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Заснавальнік сацсеткі «Укантакце» Павел Дураў пракаментаваў сённяшнія ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры VK.

«Падарваны сёння пад Пецярбургам дата-цэнтр я пабудаваў 15 гадоў таму. Прадаў яго VK 12 гадоў таму. Відаць, што пабудаваны сумленна, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі», — напісаў Дураў у сваім канале.

Кампанія VK раней пацвердзіла атаку на свой дата-цэнтр у Ленінградскай вобласці. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да «УКантакце».

Сам Дураў не валодае «УКантакце» з 2014 года — тады ён звольніўся з паста гендырэктара і прадаў сваю долю ў кампаніі. Цяпер мільярдэр займаецца развіццём месенджара Telegram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула