Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў
«Францыя гарыць! Іміграцыя людзей з зусім іншага свету, людзей з нянавісцю ў сэрцах, разбурыла тую некалі вялікую краіну».
Фота: AP Photo / Alex Brandon
Дональд Трамп пракаментаваў масавыя пратэсты і марадзёрства ў Францыі.
«Францыя гарыць! Іміграцыя людзей з зусім іншага свету, людзей з нянавісцю ў сэрцах, разбурыла тую некалі вялікую краіну. Закрыйце свае межы і вазьміце сітуацыю пад кантроль, пакуль не позна!» — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social.
Акцыі пратэсту супраць мер жорсткай эканоміі прайшлі ў розных гарадах Францыі — Парыж, Марсэль, Ліён. Пратэстоўцы перайшлі да марадзёрства (рабавалі і шараговыя крамы, і люксавыя буцікі) і падпалу будынкаў — так, напрыклад, пацярпела гістарычная ратуша ў Ліможы. Колькасць затрыманых перавысіла 2000 чалавек.
Чытайце таксама:
«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках
«Гэта не глупства, гэта нянавісць». У Францыі пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя ВІДЭА
У Францыі пратэсты суправаджаюцца пагромамі і падпаламі. Затрымалі 1200 чалавек