Свет7171

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што прычынай гвалту падчас пратэстаў у Францыі стала міграцыйная палітыка еўрапейскіх уладаў. Так ён пракаментаваў у сацсетцы X відэа пажару ў будынку мэрыі Ліможа.

Фота: AP Photo / Thibault Camus

«Заходнія лібералы завезлі ў Францыю і іншыя краіны выхадцаў з краін трэцяга свету пад лозунгамі разнастайнасці і спагады. Яны праігнаравалі фундаментальныя пытанні асіміляцыі і сумяшчальнасці. Іх папярэджвалі, што гэта да такога прывядзе, але яны не слухалі», — напісаў Вэнс.

Ён таксама выкарыстаў падзеі ў Францыі для крытыкі амерыканскіх дэмакратаў напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія пройдуць 3 лістапада.

«Я спадзяюся, што амерыканцы звяртаюць на гэта ўвагу. Менавіта такую будучыню дэмакраты ў Кангрэсе хочуць для вашай краіны», — заявіў віцэ-прэзідэнт.

У Францыі праходзяць масавыя пратэсты супраць росту кошту жыцця і праблем у сістэме адукацыі. У шэрагу гарадоў адбыліся сутыкненні з паліцыяй, падпалы і рабаванні крам. У Ліможы пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя.

Паводле французскіх уладаў, затрымалі каля 1200 чалавек, пацярпелі каля 150 паліцэйскіх.

Каментары71

  • ліберал
    18.10.2026
    Варта патлумачыць, што ў ЗША слова лібералы не тое самае, што ў нас у Еўропе, а нешта тыпу левыя. І цяпер гэта мае сэнс.
  • Charlemagne
    18.10.2026
    Можаце назваць нейкім ультракрайнегіперсуперправым ці нават фашыстам, або нацыстам, як у лепшых традыцыях саўкоў камуністаў, але гэта праўда, што левыя давялі да сітуацыі, што ў Еўропе столькі мігрантаў а разам з імі значна больш крымінальнай актыўнасці.
  • 732
    18.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць