БЕЛ Ł РУС

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»

20.10.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

На 53‑гадовага мінчука Андрэя Кашанскага завялі крымінальную справу за «заклікі да санкцый». Хутчэй за ўсё, нагодай для пераследу сталі ягоныя каментары ў тэлеграм-чатах.

Андрэй Кашанскі. Фота з ягонай старонкі ў сацсетках

Андрэю Кашанскаму 53 гады, ён жыве ў Мінску. Мужчына доўгі час працаваў у Беларусбанку на пасадзе старшага інкасатара. У Андрэя ёсць жонка і сын.

Нядаўна Кашанскага асудзілі паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса («заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»). Яму пагражала да 12 гадоў калоніі.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў мужчыну ў «спіс тэрарыстаў».

Дакладныя акалічнасці справы і прызначанае пакаранне пакуль невядомыя. Але звычайна па гэтым артыкуле судзяць за каментары ў тэлеграме.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Каментары да артыкула