БЕЛ Ł РУС

Расія зноў атакавала Інстытут кардыялогіі ў Кіеве

20.10.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Расія ўжо другі раз атакавала кіеўскі Інстытут кардыялогіі імя акадэміка Мікалая Стражэскі, дзе лечаць людзей з захворваннямі сэрца. Загінулых няма, аднак адзін пацыент атрымаў лёгкія траўмы. Яму аказваюць неабходную дапамогу. Пра гэта паведамілі прэм’ер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі і міністр аховы здароўя Віктар Ляшко, піша «Украінская праўда».

Фота: facebook.com/viktor.liashko

У выніку ўдару была знішчаная аперацыйная, размешчаная на шостым паверсе будынка.

«Медыцынскія ўстановы абароненыя міжнародным гуманітарным правам. Нягледзячы на гэта, Расія зноў атакуе месцы, дзе ратуюць жыцці. І яна павінна адказаць за гэты тэрор», — заявіў Віктар Ляшко.

Фота: facebook.com/viktor.liashko

Інстытут ужо пацярпеў ад расійскай атакі раней. 28 верасня 2025 года будынак быў пашкоджаны падчас камбінаванага ўдару па Кіеве. Найбольшыя разбурэнні тады закранулі аддзяленні на трэцім, чацвёртым і пятым паверхах, у тым ліку аддзяленне эндакрыннай кардыялогіі і дысліпідэміі, а таксама аддзяленне хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца.

Фота: facebook.com/viktor.liashko

У выніку той атакі загінулі двое чалавек — пацыент і 50‑гадовая медсястра Аксана Кацяруша.

Чытайце таксама:

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію

Расіяне ўдарылі па трасе Кіеў — Адэса. Загінулі тры чалавекі

Каментары да артыкула