БЕЛ Ł РУС

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ

21.10.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Крэмль заявіў, што Кіеў сваімі атакамі ўступае «ў сур’ёзную супярэчнасць з мірнымі намаганнямі» ЗША.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф падчас візіту ў Маскву ў пачатку верасня 2026 года. Фота: Mikhail Metzel / Pool Sputnik Kremlin via AP

Зяць прэзідэнта ЗША на перамовах у Осла паўтарыў патрабаванне Трампа спыніць удары па расійскіх НПЗ, піша Axios.

Крэмль заявіў, што Кіеў сваімі атакамі ўступае «ў сур’ёзную супярэчнасць з мірнымі намаганнямі» ЗША.

Напярэдадні ў Осла адбыліся перамовы пасланніка амерыканскага лідара Стыва Уіткафа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба і прэм’ер-міністра Нарвегіі Ёнаса Гара Сцёрэ. Кушнер з-за хваробы браў удзел у сустрэчы па відэасувязі

Учора ў Крамлі заявілі, што Расія спадзяецца ў бліжэйшы час арганізаваць сустрэчу Пуціна з Уіткафам. Сёння Уіткаф прыляцеў у Расію.

Чытайце таксама:

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі

Каментары да артыкула