Свет11

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі

Ён таксама распавёў пра тое, як адзін «дурны расійскі генерал» у пачатку поўнамаштабнага ўварвання проста заблукаў па дарозе да Кіева і затрымаўся ў гразі.

Дональд Трамп. AP Photo / Manuel Balce Ceneta 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну і ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму неабавязкова знаходзіцца ў адным пакоі, каб дасягнуць пагаднення. Пра гэта ён учора заявіў на прэс-канферэнцыі, піша «Украінская праўда».

Ён дадаў, што і Украіна, і Расія губляюць шмат людзей, аднак Расія — велізарная краіна, а Украіна — не.

Паводле яго слоў, Зяленскі павінен імкнуцца спыніць гэтую вайну, і калі ён гэтага не зробіць, то, як мяркуе Трамп, гэта будзе мець вельмі дрэнныя наступствы.

«Украіна сама павінна імкнуцца заключыць пагадненне, бо Злучаныя Штаты выдаткавалі на гэта велізарную колькасць грошай, Еўропа таксама выдаткавала шмат, і Еўропа ўжо стамілася ад гэтага. Калі яны не заключаць пагадненне, то ў рэшце рэшт сітуацыя, на маю думку, проста стане яшчэ горшай».

Пазней Трамп зноў падзяліўся сваім бачаннем ходу вайны ва Украіне, у прыватнасці, распавёў пра тое, як адзін «дурны расійскі генерал» у пачатку поўнамаштабнага ўварвання проста заблукаў па дарозе да Кіева і затрымаўся ў гразі.

Ён таксама дадаў, што нянавісць паміж Пуціным і Зяленскім «проста велізарная», і гэта галоўная прычына, чаму ім дагэтуль не ўдалося прыйсці да згоды.

На яго думку, Пуціну і Зяленскаму неабавязкова знаходзіцца ў адным пакоі, каб падпісаць пагадненне.

«Думаю, яны могуць зрабіць гэта інакш. Ім цяжка апынуцца ў адным пакоі. Мне ўсё роўна, як гэта будзе зроблена», — сказаў Трамп.

Каментары1

  • Морак
    21.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць