БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы

21.10.2026 / 17:11

Nashaniva.com

За першыя дзевяць месяцаў 2026 года беларусы ўвезлі з-за мяжы каля 96,7 тысячы аўтамабіляў — на 37,5% больш, чым за такі ж перыяд 2025 года. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Сярод аўтамабіляў ва ўзросце да трох гадоў найбольшай папулярнасцю карыстаецца Chevrolet Equinox. Другое месца займае Geely Coolray, трэцяе — Geely Atlas.

У катэгорыі машын ва ўзросце ад трох да пяці гадоў лідзіруе таксама Chevrolet Equinox. У тройку найбольш запатрабаваных мадэляў гэтай узроставай групы ўваходзяць GMC Terrain і Peugeot 3008.

Сярод аўтамабіляў старэйшых за пяць гадоў беларусы найчасцей увозяць Peugeot 5008, Nissan Qashqai і Renault Megane.

У асацыяцыі адзначылі, што прыватны імпарт застаецца асноўным каналам паступлення аўтамабіляў на беларускі рынак.

Змяняецца і ўзроставая структура ўвезеных машын. У 2026 годзе доля аўтамабіляў, маладзейшых за тры гады, вырасла да 22,6% супраць 18,8% за аналагічны перыяд 2025-га. У колькасным выражэнні імпарт такіх машын павялічыўся на 64%.

Аўтамабілі ва ўзросце ад трох да пяці гадоў склалі 39,6% усяго імпарту за першыя тры кварталы года, а машыны, старэйшыя за пяць гадоў — 37,8%.

Такім чынам, беларусы не толькі часцей увозяць аўтамабілі з-за мяжы, але і ўсё часцей выбіраюць больш новыя машыны.

Чытайце таксама:

«Мотаршоу-2026» перанеслі на май 2027 года

Рынак новых аўтамабіляў у Беларусі ў ліпені вырас на 30%

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі

У Беларусі амаль перасталі купляць расійскія машыны

Каментары да артыкула