БЕЛ Ł РУС

Збіраюцца судзіць завочна дзевяць фігурантаў справы «дваровых чатаў»

21.10.2026 / 17:44

Nashaniva.com

У Беларусі дзевяць чалавек, якіх звязваюць са справай «дваровых чатаў», збіраюцца судзіць завочна. Пра гэта сведчыць спіс асобаў, у дачыненні да якіх Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць.

Калаж: «Вясна»

У гэты пералік увайшлі Іван Амялян, Станіслаў Ботвін, Вольга Няхайчык, Наталля Гужава, Кастусь Кірыленка і Лізавета Плітнік. У лістападзе 2024 года ўсіх шасцярых унеслі ў спіс удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн».

Паводле КДБ, у гэтую структуру ўваходзяць дваровыя суполкі «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ» і «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи».

Яшчэ трое фігурантаў — Ірына Трафімік, Ігар Ліхач і Андрэй Пупкевіч. Раней іх не згадвалі ў сувязі з «Ордэнам».

Усіх дзевяцярых абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.

Чытайце таксама:

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага

Генпракурор: За паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

Каментары да артыкула