Грамадства55

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў

Мінскі гарадскі суд 14 верасня завочна вынес прысуд пяці беларусам. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калоніі, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў. 

Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 2 арт. 290‑5 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361‑1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361‑5 (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Вясна».

У маі 2026 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні да пяці чалавек спецыяльную вытворчасць — працэдуру, якая дазваляе расследаваць і разглядаць крымінальную справу без фізічнай прысутнасці абвінавачанага ў Беларусі. У чэрвені расследаванне скончылі і перадалі справу генеральнаму пракурору для накіравання ў суд. А 20 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны працэс. 

Усіх пяцярых суд звязаў з Палком імя Кастуся Каліноўскага. Яны знаходзяцца за межамі Беларусі, таму суд праходзіў у парадку спецыяльнай вытворчасці. Такая працэдура прымяняецца ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і не з'яўляюцца па выкліках следства або суда. 

Каментары5

  • Колумбийский патриот
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Альгерд
    28.09.2026
    Героям Слава!!!!!
  • Таксама
    28.09.2026
    Пяцярых каліноўцаў лукашысты завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў
    РS.
    Значыць гэтыя пяцёра Дастойныя Людзі! Героям Слава!

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць