БЕЛ Ł РУС

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў

22.10.2026 / 16:15

Nashaniva.com

Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы, у пункце пропуску «Новая Гута». Расія і Украіна абмяняліся целамі загінулых паводле формулы «252 на 25».

Фота: БелТА

На тэрыторыі Беларусі дагэтуль адбылося больш за 70 абменных місій. Папярэдні абмен целамі загінулых вайскоўцаў прайшоў 17 верасня. Тады Расія перадала Украіне 252 целы, а ўкраінскі бок — 23.

Апошні абмен людзьмі пры ўдзеле Беларусі адбыўся 24 жніўня. Тады беларускі бок перадаў Украіне дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, але парушылі міграцыйнае і іншае заканадаўства. Узамен Кіеў праз Мінск вярнуў Маскве дзесяць расійскіх вайскоўцаў.

Папярэдні абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся 19 жніўня паводле формулы «103 на 103». 

Чытайце таксама:

Украіна і Расія правялі новы абмен целамі загінулых

Украіна і Расія правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў

Расія і Украіна правялі абмен целамі загінулых

Каментары да артыкула