Украіна і Расія правялі чарговую перадачу целаў загінулых вайскоўцаў праз тэрыторыю Беларусі. Абмен адбыўся 16 ліпеня ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Фота: t.me/Koord_shtab
Як паведамляецца, расійскі бок перадаў Украіне 501 цела загінулага, а Украіна Расіі — 31 цела.
Абмен целамі загінулых адбыўся ў рамках гуманітарных працэдур, якія бакі перыядычна праводзяць падчас узброенага канфлікту.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары