БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка

22.10.2026 / 16:22

Nashaniva.com

У Наваполацку плануюць працягнуць трамвайную лінію ад вуліцы Камсамольскай да пасёлка «Паліміраўскі». Даўжыня новага адцінка складзе прыкладна 3,7 кіламетра, піша БелТА.

Трамвай у Наваполацку. Здымак ілюстрацыйны. Фота: novopolotsk.gov.by

Праект уключаны ў дзяржаўную праграму «Транспарт Беларусі» на 2026—2030 гады. Цяпер вызначаюцца крыніцы яго фінансавання. Акрамя сродкаў мясцовага бюджэту, плануецца прыцягнуць крэдыты і фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі выказаў спадзяванне, што ў 2027 годзе праект атрымае далейшае развіццё. Паводле яго слоў, у перспектыве новы від транспарту будзе даступны не толькі жыхарам Наваполацка, але і Полацка.

Планы доўгатэрміновага развіцця прадугледжваюць працяг трамвайных рэек да суседняга Полацка. Цяпер у Наваполацку дзейнічае адна трамвайная лінія з двума маршрутамі, якія злучаюць жылыя раёны з прамысловай зонай.

Чытайце таксама:

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае

Каментары да артыкула