Грамадства33

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае

Разваротнага кальца дыспетчарскай станцыі «Возера» больш няма, цяпер трамваі даязджаюць толькі да Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, дзе ўжо пабудавана новае кальцо. 

Яшчэ трэба добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, але змены ў маршрутах гэтага віду грамадскага транспарту ўжо ўнесены, піша Onliner.by.

Так, трамвайныя маршруты №3 і №5 цяпер курсуюць ад праспекта Машэрава па вуліцы Даўмана і Старавіленскім тракце да новага разваротнага кальца. Маршрут №3 цяпер называецца «ДС «Серабранка» — Палац дзяцей і моладзі», а маршрут №5 — «ДС «Зялёны Луг» — Палац дзяцей і моладзі». Праца трамвайнага маршруту №4 спыненая.

Адначасова, каб забяспечыць транспартнае абслугоўванне Старавіленскага тракта і ў сувязі са скасаваннем маршруту №4, з 16 ліпеня штодня, часова, да завяршэння работ па добраўпарадкаванні разваротнага кальца на вуліцы Новавіленскай, арганізаваны новы гарадскі аўтобусны маршрут №263 «АВ «Цэнтральны» — ДС «Возера».

Таксама ў «Мінсктрансе» папярэдзілі, што ў сувязі з адсутнасцю добраўпарадкаваных пляцовак з 16 ліпеня для трамвайных маршрутаў №3 і №5 скасоўваецца пасадка і высадка пасажыраў на прыпынку «Палац дзяцей і моладзі». Канцавым прыпынкам для гэтых маршрутаў цяпер будзе «Пярэспа».

Як цяпер выглядае разваротнае кальцо?

Пляцоўка па-ранейшаму агароджаная плотам, але новае кальцо ўжо функцыянуе.

Аўтамабільны праезд да пасольства Ірана пакуль не добраўпарадкаваны, аднак побач арганізаваны часовы (верагодна) праезд.

Змяніўся і Старавіленскі тракт. Там яшчэ ўсталяваныя часовыя дарожныя знакі, для руху адкрытая толькі палова праезнай часткі (па адной паласе ў кожным кірунку), але ўжо ўстаноўлены новыя ліхтары і зроблена раздзяляльная паласа.

Каментары3

  • Кол
    17.07.2026
    Знаёмы раён, знаёмы, аж нешта затрымцела ў сярэдзіне. Калі я быў там апошні раз ? Дужа даўно, калі яшчэ будаваў пляны й увесь гарэў імі.
  • Паўлюк
    17.07.2026
    Закрыццё і скарачэнне трамвайных маршрутаў — горадабудаўнічая памылка.
  • Вельмі паслядоўна
    17.07.2026
    Пабудаваць АЭС і знішчаць электратранспарт - гэта цікавае вырашэнне. А жыхарам навошта больш карыстацца аўтатранспартам? Каб залежнасць ад рускай нафты ўзмацнялася?

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць