БЕЛ Ł РУС

У Мінску амаль на два месяцы абмежавалі рух па вуліцы Якуба Коласа

22.10.2026 / 17:15

Nashaniva.com

Абмежаванні для аўтамабіляў увялі з 22:00 21 кастрычніка, яны будуць дзейнічаць да 18 снежня. Пры гэтым трамваі працягнуць курсаваць без змен, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Рух легкавых і грузавых аўтамабіляў закрыты па цотным баку вуліцы Якуба Коласа на адцінку ад вуліцы Дарашэвіча да вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Перакрытая правая частка вуліцы пры руху з цэнтра горада ў напрамку Зялёнага Лугу.

Як паведамілі ў «Гардарбудзе», абмежаванні звязаныя з рэканструкцыяй калектара на ўчастку ад бібліятэкі БНТУ да вуліцы Кульман.

Змены не закрануць трамвайныя маршруты № 1, 5, 6, 6К і 11, якія праходзяць праз гэты адцінак. Яны працягнуць працаваць у звычайным рэжыме.

Кіроўцам аўтамабіляў рэкамендуюць загадзя планаваць маршруты з улікам часовых абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі

На месцы некалі планаванага ГЗЦ «Трайпла» будуюць тры шматпавярховікі

Каментары да артыкула