БЕЛ Ł РУС

У Навагрудскім раёне закрываюць на цэлы год мост цераз Нёман

22.10.2026 / 18:09

Nashaniva.com

У Навагрудскім раёне з 26 кастрычніка на год закрыюць рух аўтамабіляў па мосце цераз Нёман. Прычына — капітальны рамонт збудавання на 16‑м кіламетры дарогі Н-6325 Любча — Шчорсы — мяжа Мінскай вобласці.

Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» Аляксандр Марцулевіч, мост пабудавалі ў 1984 годзе. За больш чым 40 гадоў эксплуатацыі на ім рэгулярна праводзілі работы ўтрымання і бягучым рамонце. Аднак праз павелічэнне колькасці грузавога транспарту ўзнікла неабходнасць у капітальным рамонце.

Падчас работ плануюць узмацніць канструкцыю моста, адрамантаваць апоры і рыгелі, замяніць апорныя часткі бэлек, прывесці ў парадак конусы берагавых апор і паставіць асвятленне.

Для пешаходаў і раварыстаў мост застанецца даступным і падчас рамонту. Аўтамабілістам прапануюць аб’язджаць закрыты ўчастак па мясцовай дарозе Н-6202 Ярэмічы — Сіняўская Слабада — мяжа Навагрудскага раёна з выездам на рэспубліканскую трасу Р-11.

Аляксандр Марцулевіч адзначыў, што рамонт створыць пэўныя нязручнасці для жыхароў і кіроўцаў, але дазволіць гарантаваць бяспеку і надзейнасць моста на доўгія гады. Дарожныя службы просяць паставіцца з разуменнем да часовых абмежаванняў.

Чытайце таксама:

У Гомелі часова закрыюць пешаходны мост

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

Каментары да артыкула